Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што візіт прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа выльецца ў стварэнне трывалай базы двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы ў вузкім складзе.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Навазу Шарыфу за абавязковасць. «Мы дамовіліся ў гэты дзень і ў гэты час сустрэцца ў Мінску, і дзякуючы таму, што вы ўмееце трымацца свайго слова, мы з вамі ў гэты дзень і ў гэты час сустракаемся ў Мінску», - сказаў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што на сустрэчы ў Ісламабадзе бакі дамовіліся, што гэты візіт будзе насычаны эканамічнымі мерапрыемствамі і выльецца ў стварэнне трывалай дагаворна-прававой базы паміж дзяржавамі. «Так яно і выйшла. Мы маем намер па выніках перагавораў падпісаць паўтара дзясятка дакументаў», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Бакі сур'ёзна працавалі над падрыхтоўкай гэтага візіту, адзначыў Лукашэнка. Пакістан наведалі прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі, міністры, у Беларусі пабывалі члены ўрада Пакістана, бізнесмены для вывучэння краіны з тым, каб пасля на вышэйшым узроўні былі прыняты сур'ёзныя рашэнні.

«Наша павага да вас у Беларусі бязмерная. Вы той палітык, які можа быць прыкладам для любога палітыка ў свеце і для мяне ў тым ліку. Ваша жыццё - гэта барацьба, гэта імкненне да тых мэт, якія вы ставілі перад сваёй камандай, перад сваёй партыяй, перад сваімі калегамі. Вашаму палітычнаму жыццю можа пазайздросціць любы. Вы прызнаны лідар народаў Пакістана, і мы гэтак жа вас сустракаем у Беларусі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?