Беларуская праваслаўная царква 14 жніўня правядзе асвячэнне і ўстаноўку крыжа на купал Юбілейнага дома — гістарычнага будынка на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы.
Фота radzima.org
Юбілейны дом — помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, пабудаваны на ахвяраванні вернікаў на тэрыторыі Архірэйскага падворка ў 1913 годзе, да 300-годдзя дома Раманавых. Да рэвалюцыі ў ім размяшчаўся царкоўна-археалагічны музей і праводзіліся сходы духавенства Мінска.
У ліпені—жніўні 1918 тут размяшчалася Рада БНР.