У Міжнародным валютным фондзе палічылі дэвальвацыю кітайскага юаня пазітыўным крокам. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве МВФ.

На думку МВФ, дэвальвацыя юаня дазволіць рынкавым механізмам адыграць значную ролю ў вызначэнні абменнага курсу. Пры гэтым у Міжнародным валютным фондзе падкрэсліваюць, што канкрэтны вынік будзе залежаць ад таго, як новы механізм будзе рэалізаваны на практыцы.

Прадстаўнікі МВФ лічаць, што Кітай павінен імкнуцца да пераходу на плаваючы курс на працягу двух-трох гадоў. Больш за тое, у МВФ ўпэўненыя, што для гэтага існуюць усе неабходныя ўмовы.

Напярэдадні Цэнтрабанк Кітая дэвальваваў юань да трохгадовага мінімуму ў адносінах да даляра. У банку дэвальвацыю на 1.9% назвалі выключнай мерай, нацэленай на тое, каб курс абмену юаня больш дакладна адлюстроўваў сітуацыю на рынку.

Азіяцкія валюты адрэагавалі на гэта падзеннем: услед за юанем, якія перажылі за аўторак наймацнейшае за дзесяцігоддзе падзенне, абваліліся іншыя рэгіянальныя валюты, а таксама валюты ключавых сыравінных партнёраў Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?