У той час як на адлегласці некалькіх кіламетраў ад Жодзіна пачалося маштабнае будаўніцтва завода для вырабу аўтамабіляў «Джылі», барысаўскае прадпрыемства «БелДжы», размешчанае на тэрыторыі другой пляцоўкі завода «Аўтагідраўзмацняльнік», прыпыніла сваю дзейнасць, паведамляе ex-Press.by.

Як паведамляюць супрацоўнікі прадпрыемства, дзе з 2012 года вядзецца «шрубоўнікавая зборка» аўтамабіляў «Джылі», вытворчасць была спыненая ў канцы ліпеня. Работнікі адпраўленыя ў аплатныя адпачынкі з захаваннем дзвюх трацін заробку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, спыненне выкліканае зменай мадэльнага шэрагу і затрымкай паставак машынакамплектаў з Кітаю.

Як вядома, машынакамплекты барысаўскіх «Джылі» паступаюць з Кітаю марскім шляхам у літоўскі порт Клайпеда, адкуль сухазем’ем дастаўляюцца ў Барысаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0