Невялікі дождж прагназуюць сіноптыкі сёння ў паласе Мінска і Магілёва. Пры гэтым захаваецца гнятлівая духата. У Магілёве плюс 31, Віцебску і Гомелі плюс 32, Гродне і Мінску плюс 33, Брэсце — плюс 34.
Заўтра, у чацвер, з паўночнага захаду на Беларусь нарэшце наплыве трохі халаднейшае паветра.
У Гродне тэмпература знізіцца да плюс 26.
У Віцебску таксама стане плюс 26 і пройдзе некалькі моцных дажджоў.
У Магілёве ў чацвер плюс 30, але ў пятніцу плюс 25 і дождж.
У Мінску ў чацвер плюс 29 і дождж, а ў пятніцу — плюс 26.
Але на поўдні тэмпературы будуць усё яшчэ высокімі. У чацвер у Брэсце прагназуецца плюс 30 і навальніца, у пятніцу плюс 29.
У Гомелі ў чацвер плюс 32, а ў пятніцу — 30.





