Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў створаць у Беларусі. Адпаведнае рашэнне Савета міністраў замацаванае пастановай № 673 ад 10 жніўня 2015 года, паведамляе прэс-служба ўрада.
Дакумент прыняты згодна з указам прэзідэнта № 66 ад 12 лютага 2004 года «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый».
Прадугледжваецца, што цэнтр будзе створаны шляхам рэарганізацыі ў форме зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя майстэрні «Цэнтр сучасных мастацтваў» і дзяржустановы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва».
Міністэрству культуры даручана ў двухмесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі пастановы. Дакумент набудзе моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.





