У сераду на адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра перавысіў 65 рублёў. Еўра таргаваўся на ўзроўні 72,03 рубля.
Еўра падняўся вышэй 72 рублёў упершыню з лютага гэтага года.
Расійская валюта працягвае таннець у сувязі з падзеннем цэнаў на нафту. Па стане на 10 раніцы ф'ючарсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у кастрычніку таргаваліся на ўзроўні 49,43 даляра за барэль.
Аналітыкі ўпэўненыя, што на гэтым тыдні цэны на нафту працягнуць аказваць уплыў на курс рубля.