news.am

news.am

Салдат тэрміновай службы, які дэзертаваў з расійскай вайсковай базы ў армянскім Гюмры, прызнаў віну ў забойстве сямі членаў сям'і Авецісян. Крымінальная справа слухаецца на выязным адкрытым пасяджэнні гарнізоннага вайсковага суда.

Суд разглядае абвінавачванні ў самавольным пакіданні варты ў мэтах ухілення ад службы, са зброяй і боепрыпасамі, у крадзяжы і незаконным захоўванні і нашэнні зброі.

За забойства членам армянскай сям'і Пермякоў паўстане перад армянскім судом; гэта было зроблена ў рамках пагаднення паміж Расіяй і Арменіяй па пытаннях юрысдыкцыі і ўзаемнай прававой дапамогі па справах, якія звязаны са знаходжаннем расійскай ваеннай базы на тэрыторыі рэспублікі.

Пермякоў, адказваючы на пытанні, сказаў, што на досвітку 12 студзеня самавольна са зброяй уцёк у горад. У адным з дамоў ён застрэліў шасцярых членаў сям'і. Загінулых было сямёра — двухгадовую дзяўчынку ён закалоў штык-нажом.

13 студзеня ў Арменіі пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту, мітынгоўцы патрабавалі выдаць Пермякова армянскаму правасуддзю, аднак ён знаходзіўся пасля затрымання на расійскай вайсковай базе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?