Нарвегія экспартавала ў ліпені 2015 рыбнай прадукцыі на суму 5,7 млрд нарвежскіх крон (629 млн еўра), што на 15% больш леташніх паказчыкаў за аналагічны месяц.

Гэта найлепшы паказчык экспарту нарвежскай рыбнай прадукцыі за ліпень, паведамілі ў Нарвежскім камітэце па рыбе.

У прыватнасці, аб'ёмы экспарту стронгі з Нарвегіі павялічыліся ў вартасным выражэнні на 10% да ліпеня мінулага года і склалі 213 млн нарвежскіх крон.

Беларусь стала галоўным імпарцёрам нарвежскай стронгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0