Беларусь падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і лічыць Данецкую і Луганскую вобласці неад'емнай часткай краіны.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 жніўня ў Кіеве на сумесным брыфінгу з украінскім калегам Паўлам Клімкіным па выніках перамоваў.
«Прэзідэнт Беларусі на гэты конт выказаўся адназначна — Данецкая і Луганская вобласці былі, ёсць і будуць у складзе Украіны, і гэтым усё сказана», - цытуе Макея «Інтэрфакс-Украіна».





