Фота: Gene Blevins/ZUMA via Corbis
Жыхары Лос-Анжэлеса (ЗША) ужо звыкліся да чорных шароў у мясцовым вадасховішчы, але турыстаў такое відовішча як мінімум здзіўляе, перадае Bloomberg.
У скіданні шароў у возера ўзяў удзел і мэр Лос-Анжэлеса, які асабіста скінуў у ваду 20 тысяч шароў. Кожны шарык каштуе 36 цэнтаў, агулам 96 мільёнаў шароў абышліся мясцоваму бюджэту ў 34,5 млн даляраў.
Шары запоўнілі паверхню вадасховішча плошчай 0,7 км² і водазмяшчэннем 12,5 млрд літраў.
Фота: danaxe via Instagram
Фота: darthpopstar via Instagram
Фота: our_girardin via Instagram
Лос-Анжэлес стаў першым горадам, які выкарыстоўвае такую методыку для захавання і ачышчэння вады ды прадухілення росту водарасцей. За год шары захоўваюць ад выпарэння аб’ём вады, дастатковы для забеспячэння васьмі тысяч чалавек цягам года.
Так з вадасховішчам робяць з 2008 года. Праверана: гэта бяспечна і не замінае забіраць ваду ў вадасховішчах у экстранных выпадках.





