Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф разам з жонкай і сынам пабываў у гасцях у Аляксандра Лукашэнкі ў яго рэзідэнцыі «Азёрны» ў Мінскім раёне. Кіраўнік дзяржавы разам з малодшым сынам Мікалаем паказалі гасцям рэзідэнцыю, правялі імправізаваную экскурсію, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.





