На паверхні Масквы-ракі загарэлася буйная масляністая пляма, якая ўтварылася ў выніку ўцечкі мазуты з падводнага трубаправода.
Па словах крыніц інфармагенцтваў, інцыдэнт адбыўся на мяжы сталічных раёнаў Мар'іна і Брацеева. Агонь перакінуўся на пляму мазуты з берага, дзе гарэла трава.
Непадалёк ад месца здарэння знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод «Транснафты». У кампаніі ўжо пацвердзілі, што ўцечка паліва адбылася на яе трубаправодзе.
Тэлеканал «Масква-24» апублікаваў кадры з месца здарэння. На іх відаць, што мазута гарыць практычна ва ўсю шырыню ракі. Над пажарам падымаецца густы чорны дым на вышыню ў некалькі дзясяткаў метраў.





