Гарнізонны суд расійскай ваеннай базы ў армянскім Гюмры прысудзіў радавога Валерыя Пермякова да дзесяці гадоў калоніі за дэзерцірства і крадзеж зброі.

Пермякоў таксама абвінавачваецца ў забойстве сям'і з сямі чалавек, аднак гэта справа будзе разглядацца асобна. Працэс пройдзе ў армянскім судзе, але ў адпаведнасці з расійскімі законамі. Паводле іх яму пагражае пажыццёвы тэрмін.

У ходзе пасяджэння ў сераду стала вядома, што судова-псіхіятрычная экспертыза прызнала Пермякова разумным. Акрамя таго, дактары палічылі, што вайсковец в момант злачынства не знаходзіўся ў стане афекту.

На пасяджэнні ў сераду Пермякоў даў першыя публічныя паказанні па справе. Ён заявіў, што пакінуў частку для таго, каб збегчы ў Турцыю. Па словах забойцы, аўтамат і штык-нож ён узяў з сабой толькі для таго, каб адпудзіць сабак на мяжы.

Былы вайсковец заявіў, што кантраляваў свае дзеянні і добра памятае, як прыйшоў да дома сям'і Авецісян. У доме, па словах Пермякова, ён прабыў усяго 15 хвілін. Абвінавачаны сцвярджае, што не меў намер нікога забіваць і хацеў толькі прыстрашыць жыхароў.

У судзе таксама абвясцілі паказанні, якія вайсковец даў у ходзе папярэдняга следства. З іх вынікае, што пасля забойства сям'і Авецісян ён стаў шукаць у доме каштоўнасці і ўпрыгажэнні, выкраўшы ў выніку 5000 драмаў (каля 650 рас. рублёў).

13 студзеня ў Арменіі пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту, мітынгоўцы патрабавалі выдаць Пермякова армянскаму правасуддзю, аднак ён знаходзіўся пасля затрымання на расійскай вайсковай базе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?