Меркаванні28

Зміцер Дашкевіч. Хопіць жраць

Захацелі мы неяк з жоначкай паесьці. Ды каб па-сьвяточнаму.

У кавярні асабліва ня ходзім, а ў рэстараны яшчэ меней. Ды неяк выдаўся свабодны вечарок і гулялі мы па бліжэйшых вуліцах. У суседнім жа квартале мадэрновая такая кавярня месьціцца — «Бітл-джус». Жонка, дык даўно жадала трапіць. Ну і зайшлі мы, канечне. Паселі. На суседняй тэрасе маладыя паэты дэкларавалі свае творы. Стала яшчэ цікавей.

Папрасілі меню. Нам прынесьлі. На адзінай дзяржаўнай мове канечне, на расейскай. Мы засмуціліся, але віду не падалі (як заўсёды). Мы ім, «калі ласка», а яны нам «сейчас, подождіте». Мы ім «дзякуй», а яны нам «пожалуйста». І г.д. па ўсіх пазіцыях. Кароча, намучыліся мы зь імі. Хоць марозіва з кавай і пакаштавалі.

«Ну што ж, — думаю я сабе, — трэба распачынаць». «Дайце, калі ласка, кнігу прапановаў», — кажу. Прыносяць.

Так і так, пішу, установа ваша, мажліва, лічыць сябе прагрэсіўнаю, яно ў нечым на тое і падобна. Але ці так складана беларускамоўных кліентаў абслугоўваць па-беларуску? А ці так складана меню перавесьці на беларускую? Калі ўнівэрсітэцкая адукацыя не дазваляе, зьвярніцеся да Лабадзенкі — ён усім перакладае. Ну і яшчэ пару радкоў пра набалелае. Кнігу скаргаў і прапановаў у нас забралі і калі прыносілі рахунак сказалі «калі ласка». Мы, як грамадзяне культурныя, прыязна разьвіталіся і нават пакінулі на гарбату. Разважаючы пра маладых паэтаў і прагрэсіўныя кавярні пайшлі да дому.

Праз тыдняў пару зноў захацелася па-сьвяточнаму паесьці — у жоначкі дзень народзінаў. І хоць у рэстараны мы ходзім раз на паўжыцьця, гэтым разам было вырашана выбрацца. Заходзім у «In vino», што на Харужай. Усё як заўсёды: мы ім «калі ласка», а яны нам «сейчас, подождіте»; мы ім «дзякуй», а яны нам «пожалуйста». І г.д. па ўсіх пазіцыях.

«Ну што ж, — думаю я сабе, — трэба прыступаць»… Так і так, пішу, ваша ўстанова, мажліва, лічыць сябе прагрэсіўнаю… і далей па тэксьце. На сканчэньне прапаную ў барацьбе за кліента перайсьці на беларускую мову ў абслугоўваньні беларускамоўных наведнікаў. Прыязна разьлічваемся і пакідаем нават на гарбату.

Тыдні два — і прыходзіць з «In vino» адказ, які вы можаце назіраць.

І я вось што падумаў: кушаць у кавярнях — гэта добра, але калі мы перастанем жраць? Бо прывыклі мы да гэтай працэдуры даўно. Усе і на ўсіх узроўнях. Паднялася цана на паліва — усе сажралі і катаюцца далей. Паднялі пошліны на машыны — усе сажралі і паехалі ў Расію. Абваліўся рубель у два разы — усе сажралі і ў чаканьні новых абвалаў зацягнулі паясы. Увогуле, беларускі народ, гэта народ абжораў, які ўсё жарэ і пасьля кожнай порцыі выдае ці тое: «ах, пракляты рэжым», ці тое: «ах, прадажная апазіцыя». Тое ж самае і патрыёты мовы.

90 са 100 беларускамоўных трапляюць у кавярні/крамы/рэстараны і тут жа тушуюцца, пераходзячы на «пожалуйста», «ізвініце» і далей па сьпісе.

Гэта катэгорыя тых, які жаруць накладзенае і прычмокваюць. Астатнія 10 без асалоды, але вымушаны жраць таксама. Што казаць, я сам пэўны час быў і ў першай катэгорыі, і ў другой. І ў нейкі момант я вырашыў жалезна: хопіць жраць!

Усё можна рабіць культурна і прыязна. Адмовіцца жраць у кавярнях і пачаць проста кушаць можна таксама прыязна, у форме прапановы: «чаму б вам…» і г.д. па тэксьце. І вы ўявіце, што было б, каб заўтра тысячы беларускамоўных наведнікаў той ці іншай установы пакінулі б падобныя допісы ў кнігах прапановаў? Ня трэба было б крычаць ні пра крывавы рэжым, які мову заціскае, ні пра апазіцыю, якая мову не адстаяла.

Адказнасьць за заняпад беларускай мову перадусім нясуць беларускамоўныя штодня, потым ідуць патрыёты мовы, якія мовай не карыстаюцца, а толькі сьледам пляцецца рэжым і ўсе зь ім астатнія разам узятыя. І для адраджэньня беларускй мовы ўсяго толькі трэба, каб патрыёты мовы прынялі валявое рашэньне: хопіць жраць!

Каментары28

За каментары ў тэлеграме затрымалі жанчыну з Мінска. Выйшлі на яе вельмі проста1

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан11

У Маладзечне закрываюць лялечны тэатр, які ставіў «Тутэйшых»?

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек4

Стаў вядомы змест «аперацыі №4» з плана «Перамога». Ажыццявіць яе больш не атрымаецца27

Онліфаншчыцы знайшлі спосаб паказваць грудзі ў інстаграме1

Кіраўнік вядомай у мінулым страхавой фірмы пяты год працуе таксістам у Мінску3

Каб здаць выдуманы прадмет, мы на поўным сур’ёзе праглядалі РэнТБ — выпускнік БНТУ10

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 17

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?2

Свята-Елізавецінскі манастыр правёў чарговы Z-канцэрт пад расійскімі трыкалорамі13

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?6

У цэнтры Мінска прайшла вечарына «Данбас у нашым сэрцы» ФОТЫ14

«Прыйшлі каля 30% выбарцаў». Валанцёрка БРСМ расказала, што адбывалася на яе ўчастку7

Чаго хочуць еўрапейскія фермеры?16

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы10

Адзін факт, які паказвае, што пратаколы на выбарах маляваліся з галавы5

У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»4

Менеджарка па продажах разлічвала на нармальны заробак, а атрымала толькі 165 рублёў8

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка7

Усе навіны →
Усе навіны

Тры моманты, якія трэба змяніць, каб беларуская пенітэнцыярная сістэма перастала быць нялюдскай6

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі4

Паліцыя ў Маскве прыходзіць дадому да ўдзельнікаў акцый памяці Навальнага і затрымлівае іх

Салігорскі паблік паведаміў пра смерць шахцёра падчас рамотных работ

У Беларусі хочуць запусціць прамысловую іпатэку2

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 17

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?2

Свята-Елізавецінскі манастыр правёў чарговы Z-канцэрт пад расійскімі трыкалорамі13

Былы памочнік Лукашэнкі пакінуў пасаду намесніка Качанавай па асабістых прычынах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу

Галоўнае

Што за дзяўчына, якую Лукашэнка прыабняў на выбарчым участку?17

«Буэнас-Айрэс — вельмі камфортны горад, калі вы зарабляеце ў валюце». Беларуска пераехала ў Аргенціну і расказвае, колькі каштуе там жыць

У Слаўгарадзе фура збіла машыну хуткай дапамогі

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве1

Стаў вядомы змест «аперацыі №4» з плана «Перамога». Ажыццявіць яе больш не атрымаецца27

Навальны ведаў пра падрыхтоўку абмену і даў згоду на яго — Reuters3

Байдэн: Перамір'е ў Газе наступіць у наступны панядзелак14

«Уяўляеце, мне нобелеўскі лаўрэат нёс матрац!» Экс-палітзняволеная — пра сустрэчы з Рабковай і Бяляцкім1

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў15

Онліфаншчыцы знайшлі спосаб паказваць грудзі ў інстаграме1

70-гадовага сузаснавальніка расійскага «Мемарыяла» асудзілі да 2,5 года за «дыскрэдытацыю арміі»

Кіраўнік вядомай у мінулым страхавой фірмы пяты год працуе таксістам у Мінску3

Гродзенцаў жорстка затрымалі за запуск дрона на мяжы3

Украінскія паветраныя сілы збілі чарговы расійскі бамбардзіроўшчык5

Мінскую кватэру Цапкалаў прадаваць не будуць8

Каб здаць выдуманы прадмет, мы на поўным сур’ёзе праглядалі РэнТБ — выпускнік БНТУ10

Усе навіны →