Калі я буду ў Менску, таксама падпішуся за аднаго апазіцыйнага кандыдата. А за кандыдатку падпісвацца не буду.

У Мёрах збіраюць за апазіцыйнага кандыдата Л., але да іх мне даехаць цяжэй, чым да Менска.

А так у райцэнтрах стаяць пікеты за Лукашэнку. І па кватэрах ягоныя адэпты ходзяць. Недалёка ад нас загадчыца дзіцячага садка абышла сваю вёску і суседнія, сабрала каля 200 подпісаў. У Параф'янаве па кватэрах таксама хадзілі. Дзве мае суседкі па доме адмовіліся падпісвацца.

Я і на выбары схадзіў бы. Хай бы чальцы камісіі пабачылі, за каго людзі галасуюць (калі той кандыдат дойдзе да выбараў). Але я жыву за 22 км ад месца прапіскі, ад свайго выбарчага ўчастка, то мусіць і не паеду адмыслова.

Я ў 2010 годзе назіральнікам быў, фальсіфікатараў за руку злавіў. Гэта рэдка каму ў Беларусі ўдавалася.

За гэта скаргу ў пракуратуру напісала на мяне праўладная назіральніца, супрацоўніца аддзела ідэалогіі райвыканкама. Што грамадзянін Шыталь незаконна апытваў выбарцаў, пагражаў сябрам выбарчай камісіі і размясціў «недостоверную» інфармацыю ў інтэрнэце.

Міліцыянт, які мяне апытваў, даў зразумець, што гэта помста за тое, што я надаў розгалас факту парушэнняў. Абвінавацілі мяне, што я перавышаў паўнамоцтвы назіральніка, апытваючы выбарцаў. Насамрэч, у першы дзень датэрміновага галасавання я злавіў на першым паверсе школы (памяшканне для галасавання было на другім) хабзайца і спытаў, ці па сваёй волі ён прыйшоў на ўчастак у першы дзень датэрміновага галасавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?