Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын загадаў прывесці войскі ў поўную баявую гатоўнасць. Напярэдадні на мяжы паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі адбыўся абмен артылерыйскім агнём.

Пасля пасяджэння Цэнтральнага ваеннага камітэта ЦК Працоўнай партыі Карэі было абвешчана аб тым, што ўзброеныя сілы КНДР павінны быць прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць для агнявога тактычнага наступу.

Згодна з інфармацыйным агенцтвам Паўночнай Карэі, Кім Чэн Ын заявіў, што краіна знаходзіцца ў «стане паўвайны».

Пхеньян пагражае прымяніць сілу, калі Сеул не спыніць прапагандысцкія трансляцыі ў памежнай зоне.

Такая агрэсіўная рыторыка Пхеньяна ўжо стала рытуалам, але на гэты раз мова больш жорсткая, чым звычайна. Да таго ж ваяўнічыя заявы суправаджаюцца артылерыйскімі стрэламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?