Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і гораду Мінску затрымала кіраўнікоў трох буйных сталічных кампаній, якія выкарыстоўвалі лжэпрадпрымальніцкія структуры для ўхілення ад падаткаабкладання. Бізнэсмены змяшчалі ў бухгалтарскі ўлік уласных кампаній фіктыўныя дакументы і такім чынам заніжалі падатковую базу. Адзін такім чынам прыхаваў 1,4 млрд рублёў, другі — 5,7 млрд, трэці — 2,2 млрд.

У рамках спецаперацыі КДК правёў 12 вобшукаў, падчас якіх забраў камп'ютарную тэхніку і дакументы, якія належалі службовым асобам кампаніяў. У аднаго з затрыманых бізнэсменаў забралі болей за 1,2 млн даляраў гатоўкай.

Арыштаваныя прадпрымальнікі паспелі добраахвотна кампенсаваць дзяржаўнаму бюджэту больш за 7 млрд рублёў. На іх заведзеныя тры крымінальныя справы, следства па якіх працягваецца, паведамляецца на сайце Камітэта дзяржкантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0