Курс сома да даляра знізіўся да мінімуму за ўсю гісторыю рэспублікі. Паводле звестак Нацбанка Кіргізіі, афіцыйны курс даляра на 21 жніўня складае 62,145 сома.

Абменныя пункты Бішкека купляюць долар за 64,4 сома, а прадаюць па 65,4 сома.

Пры гэтым Нацбанк заклікае насельніцтва не панікаваць. «Аб'ектыўных перадумоў для абясцэньвання сома няма», — заявіў намеснік кіраўніка Нацбанка.

«Нацбанк трымае сітуацыю пад кантролем, дэфіцыту даляраў у банкаўскай сістэме няма», — дадаў ён.

За два папярэднія дні курс казахстанскага тэнге ўпаў на 30%. Расійскі рубель упаў да 68 за даляр. Усё гэта выклікана як падзеннем цэнаў на нафту, так і заняпадам расійскай эканомікі, да якой прывязаныя гаспадаркі іншых краін Еўраазіяцкага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?