Ад раніцы беларускія банкі, не чакаючы вынікаў таргоў на біржы, у чарговы раз узнялі курс куплі і продажу даляра.

Амерыканскую валюту можна здаць па 16700 рублёў, купіць — за 16800 рублёў. Пры гэтым у некаторых буйных банкаў (напрыклад, «БПС-Сбербанк») курс продажу даходзіць да 17000 рублёў.

* * *

 Банкі працягваюць уздымаць курсы ў абменніках. Так, «Трастбанк» цяпер прадае даляры па 17050 рублёў.

* * *

Колькі словаў і пра еўра. Банкі гатовыя купляць яго ў насельніцтва па 18700 рублёў. А вось прадаюць даражэй за 19 тысяч.

* * *

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы сярэднеўзважаны курс даляра склаў 16730 рублёў (+232 за дзень), а еўра падскочыў аж да 18837 рублёў (+499 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0