Незвычайную гісторыю распавядае брытанскае выданне The Telegraph.

Меркаванні прыхільнікаў «Арсенала» пра беларускага паўабаронцу, які выступаў за клуб у 2005—2008 гг., падзяліліся. Некаторыя з іх лічаць Алекса адным з найбольш тэхнічна адораных гульцоў, які рэальна ўпрыгожыў кароткую гісторыю стадыёна «Эмірэйтс».

Праўда, для многіх паўабаронца ўвасабляў сабой усе тыя рысы, якія так расчароўвалі ў камандах Арсена Венгера за апошнія гады — далікатнасць і непаслядоўнасць разам з вар'яцкім нежаданнем наносіць удары па варотах.

Адзін фанат, які цвёрда прылічаў сябе да другога лагера, настолькі не любіў Глеба, што на мемарыяльнай дошцы мужчыны пасля было выгравіравана яго меркаванне пра гульню беларуса.

На помніку Джэфа Коэна напісаныя простыя словы: «Джэф Коэн ніколі не каціраваў Глеба».

Сын Джэфа, Говард Коэн, які займаўся ўсталёўкай помніка каля стадыёна «Эмірэйтс», кажа, што сваёй любоўю да «Арсенала» ён абавязаны менавіта бацьку.

Не так даўно Ховард напісаў у твітары: «Бацька лічыў, што Глеб — гэта смецце. Тата падтрымліваў «Арсенал» з 50-х гадоў, таму мне хацелася неяк зафіксаваць яго сцёб з гэтай нагоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?