Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер наведае Мінск, дзе прыме ўдзел у цырымоніі пачатку будаўніцтва офіснага цэнтра кампаніі.
«Мілер прыбудзе ў Мінск для ўдзелу ў закладцы капсулы на месцы пачатку будаўніцтва комплексу групы «Газпром» у Мінску — «Газпромцэтра», —сказаў прадстаўнік «Газпромтрансгаз Беларусь».
Комплекс будзе размяшчацца на месцы былога Маскоўскага аўтавакзала, у раёне перасячэння галоўнага праспекта сталіцы — праспекта Незалежнасці - і вуліцы Філімонава, які актыўна забудоўваецца сучаснымі будынкамі і дзе размешчана Нацыянальная бібліятэка краіны.