Ініцыятыўная група прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Сяргея Калякіна не змагла сабраць 100 тысяч подпісаў, паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Валерый Ухналёў 21 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, з прыкладна паўтары тысячы членаў ініцыятыўнай групы рэальна подпісы збіралі прыблізна 1.200 чалавек. Праз пікеты і абход кватэр яны далі магчымасць паставіць свае подпісы амаль 1,5 млн. выбаршчыкаў.
У выніку ініцыятыўнай групе ўдалося сабраць 64 тысячы 247 подпісаў. Паколькі гэтага недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, ініцыятыўная група Калякіна вырашыла не здаваць подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі.
Сёння — апошні дзень збору подпісаў.
Пра тое, што сабраныя 100 тыс. заявілі ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, Гайдукевіча, Цярэшчанкі, Караткевіч і Улаховіча.