«Магілёў. Сёння. У краме Саюздруку не знайшоў «Нашай Нівы». Двойчы перагледзеў паліцы. Няма! Не паленаваўся запытацца ў прадаўшчыцы. Яна ахвотна падышла і знайшла на бакавой палічцы газету. Побач ляжалі стосы «Народнай Волі» і «Свободные новости плюс».
«Во яны дзе! Я не заўважыў!»
«Так перад выбарамі сказалі класьці апазіцыйныя газеты непрыкметна. Не забаранілі, а проста сказалі класці дзе-небудзь збоку», — апраўдвалася прадаўшчыца.
З разуменнем пераглянуліся з ёй. Усім усё зразумела. Ясна стала, якія газеты ўлады лічаць апазіцыйнымі», — напісаў у сябе ў фэйсбуку былы дэпутат Магілёўскага гарсавета Аляксандр Агееў.