Сайт вайскова-патрыятычнага клуба «Казацкі Спас» kazak.by паведамляе, што ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць) у рамках раённага свята «Дзень моладзі» адбылося мерапрыемства «Маладзецкія гульні». Ладзілі іх казакі з спартыўнага клуба «Мядзведзь», а актыўны ўдзел прымалі расійскія вайскоўцы.

«Толькі на невялікае мястэчка Ганцавічы прыходзіцца адразу тры пункты з топ-100 [прарасійскіх арганізацый з рэйтынга маладафронтаўцаў]: клуб спартыўна-баявых адзінаборстваў «Мядзведзь», база Узброеных сіл РФ і зноў жа казакі. «Пагроза» з боку усюдыісных казакоў тлумачыцца тым, што тыя трэніруюцца ў клубе «Мядзведзь» разам з вайскоўцамі расійскай станцыі РЛС», — месяц таму пісала выданне «Руская планета».

Ад 2003 года ў Ганцавічах працуе расійская радыёлакацыйная станцыя «Волга». Згодна з беларуска-расійскімі пагадненнямі «маёмасць, інфаструктура і зямельны надзел» перададзеныя расійскаму боку да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?