Фура, якая перавозіла 20 тон свініны з в. Востраў Ляхавіцкага раёна, перакулілася 20 жніўня 2015 каля кафэ «Стары сябар» і на некалькі гадзін перакрыла рух на трасе М1.

Тушы знаходзіліся ў машыне ў падвешаным стане. Калі кола лопнула і машыну занесла, свіныя тушы сталі разгойдвацца, спрацаваў эфект маятніка, і фура перакулілася.

Пра гэта паведамілі Intex-press ў службе ДАІ Баранавіцкага РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0