На VII Міжнародным конкурсе ваенна-прафесійнага майстэрства «Воін Садружнасці», які завяршыўся на 40-й ваеннай базе «Атар» у Казахстане, беларускія вайскоўцы занялі другое месца.

Фота: nur.kz

Фота: nur.kz

Перамаглі ў спаборніцтвах вайскоўцы з Казахстана, трэцяе месца заняла каманда з Расіі.

Міжнародны конкурс «Воін Садружнасці» праводзіцца на базе УС дзяржаў-удзельніц СНД штогод. Раней конкурс праводзілі ў Расіі і Беларусі. Сёлета ў ім бралі ўдзел вайскоўцы Узброеных Сіл Казахстана, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі і Таджыкістана.

Ва ўпартай барацьбе, ва ўмовах гарачага і сухога клімату, беларуская каманда заняла другую прыступку на п'едэстале, крыху саступіўшы лідарам спаборніцтваў з Казахстана.

Фота: mod.gov.kz

Фота: mod.gov.kz

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?