Некалькі дзён таму на Усходніх могілках усталявалі помнік знакамітаму беларускаму паэту Генадзю Бураўкіну.

Помнік мае сілуэт разгорнутай кнігі, на правым баку якой напісаны словы, якія былі напісаныя па жаданні самога Генадзя Мікалаевіча: «Ты, мой народ, мяне не папракнеш: я ўсё табе аддаў – жыццё і сілы…»

Аўтар помніка — скульптар Алесь Шатэрнік.

Знайсці помнік Генадзю Бураўкіну можна ў 29 частцы 2 шэрагу Усходніх могілак.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?