Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў «усе народы вольнага свету» разам выступіць супраць «расійскага агрэсара». Ён заявіў пра гэта ў прамове ў Кіеве з нагоды 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны.

Reuters.com

Reuters.com

«Расійская Федэрацыя, цынічна растаптаўшы міжнароднае права, анексаваўшы Крым і распальваючы ўзброены канфлікт у Данбасе, сёння зноў разбурае сістэму еўрапейскай і сусветнай бяспекі», — заявіў Парашэнка.

«Сёння, адзначаючы 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны і даніну памяці дзясяткаў мільёнаў загінулых, мы звяртаемся да ўсіх народаў вольнага свету з заклікам адзіным фронтам рашуча выступіць супраць расійскага агрэсара, які пачаў неабвешчаную гібрыдную вайну супраць суверэннай Украіны».

Украінскі прэзідэнт адзначыў, што падтрымка Украіны пераважнай большасцю сусветных і еўрапейскіх лідараў, дапамога, якую Украіна пастаянна адчувае ў гэтыя нялёгкія часы, сведчаць, што міжнародная супольнасць усведамляе бесперспектыўнасць палітыкі «супакаення агрэсара»

«Дэмакратычны свет павінен прыкласці максімум намаганняў для аднаўлення разбуранай сістэмы міжнароднага парадку і вяртання даверу да міжнароднага права», — падкрэсліў ён.

«Крывавыя ўрокі Другой сусветнай вайны не павінны быць марнымі. Спыніць агрэсара можна толькі аб'яднанымі намаганнямі, як гэта было 70 гадоў таму», — лічыць Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?