З 2011 года, калі паліграфічны камбінат па адрасе Чырвоная, 23 аб'яднаўся з Мінскай фабрыкай каляровага друку, вялікае памяшканне ў цэнтры Мінска было выстаўлена на продаж.

Цягам двух гадоў уладальнікі не маглі прадаць будынак, магчыма з-за яго кошту — 407,2 млрд рублёў. Але ўжо ў 2013 годзе стала вядома, што паміж Мінгарвыканкамам і сеткай гатэляў і казіно «Мінск Прынцэс Гатэль» (уладальнік — турэцкая кампанія Princess International) была заключана дамова аб набыцці вялікай плошчы.

На самім будынку ўжо сёння пашпарт аб’екта.

На самім будынку ўжо сёння пашпарт аб’екта.

На сайце кампаніі пакуль нічога не паведамляецца. Але як бачна на фота, аб’ект будзе здадзены ў маі 2019 года.

На аб'ект патрапіць немагчыма, але як відаць праз шчыліну рабочыя ўжо рыхтуюць пляцоўку для будаўніцтва.

На аб'ект патрапіць немагчыма, але як відаць праз шчыліну рабочыя ўжо рыхтуюць пляцоўку для будаўніцтва.

Заяўляецца, што новы гатэль будзе пяцізоркавым. На сёння, дарэчы, у Мінску толькі чатыры супердарагіх, пяцізоркавых гатэляў — «Еўропа», «Пекін», «Краўн Плаза» і «Прэзідэнт-гатэль».

Гасцінічны комплекс будзе ўключаць у сябе 207 двухмесных, 8 чатырохмясцовых, 35 двухмесных двухузроўневых нумароў, паркінг на 300 машынамесцаў, кіназалу, дзіцячую гульнявую зону, фуд-корты, клуб і, канешне, казіно.

Стан будынку з унутрага двару яшчэ горш, чым з вонкавага.

Стан будынку з унутрага двару яшчэ горш, чым з вонкавага.

Не ўсе жыхары бліжэйшых дамоў згодныя з такім рашэннем, таму да 9 верасня пройдуць грамадскія слуханні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?