У палку патрульнай міліцыі спецыяльнага прызначэння «Дняпро-1» МУС Украіны на базе беларускага атрада «Пагоня» будзе створана беларускае падраздзяленне, гаворыцца ў паведамленні на старонцы інтэрнэт-суполкі «Атрад Пагоня».

Такая дамоўленасць была дасягнута падчас перамоваў прадстаўнікоў атрада з народным дэпутатам Украіны, камбатам палку Юрыем Бярозам.

Фармаванне падраздзялення пачнецца ў найбліжэйшы час.

Полк міліцыі асобага прызначэння «Дняпро-1» быў створаны пры МУС Украіны вясной 2014 года спачатку ў якасці батальёна добраахвотнікаў. У ягоным складзе таксама раней дзейнічала сотня «Крым» з крымскіх татар і мусульман.

Месяц таму паведамлялася, што кіраўніцтвам Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса Правага сектара прынята рашэнне пра стварэнне тактычнай групы «Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?