Ніна Жызнеўская з Гомеля, маці героя ўкраінскага Майдану Міхася Жызнеўскага, праходзіць медыцынскі агляд у Кіеве — на запрашэнне Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Дапамагчы ёй у гэтым абяцаў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка ў лістападзе 2014 г., калі Ніна Васільеўна з мужам былі ў яго на прыёме. Незадоўга да трагічных рэвалюцыйных падзей у Кіеве Жызнеўская перанесла складаную аперацыю, да таго ж яна церпіць на гіпертанію і цукровы дыябет.

Адначасова маці чакае і афіцыйнага статусу для нябожчыка-сына — прэзідэнт Украіны падчас прыёму не толькі ўручыў бацькам ордэн Герояў Нябеснай Сотні, якім узнагароджаны сын пасмяротна, але і асабіста абяцаў надаць Міхасю Жызнеўскаму званне Героя Украіны. Гэта не было зроблена адразу з тае прычыны, што паводле ўкраінскага заканадаўства найвышэйшым званнем могуць быць уганараваныя толькі грамадзяне Украіны.

Змены ў заканадаўства Вярхоўная Рада не ўносіла, таму, хутчэй за ўсё, як мяркуе Ніна Жызнеўская, будзе выкарыстаны іншы варыянт: Мішу прызнаюць грамадзянінам Украіны, пасля чаго ўганараванне яго найвышэйшым званнем не будзе пярэчыць украінскаму заканадаўству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?