Пракурор папрасіў асудзіць расіяніна Аляксандра Разумава, які абвінавачваецца ў спробе вярбоўкі паліцэйскіх у фарміраванні ўкраінскага «Правага сектара», на 8 гадоў калоніі. Сам Разумаў сваю віну не прызнае і сцвярджае, што яго судзяць толькі за антырасійскія выказванні ў сацсетках.

Выступаючы ў сераду ў Маскоўскім гарадскім судзе, пракурор папрасіў прызначыць Разумаву 8 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і яшчэ два гады абмежавання волі пасля таго, як той адсядзіць.

26 жніўня Разумава прызналі вінаватым прысяжныя.

Паводле версіі Следчага камітэта, з якой пагадзіліся прысяжныя, Разумаў у мінулым годзе ездзіў ва Украіну, дзе праходзіў баявую падрыхтоўку ў лагеры «Правага сектара» ў Чарнігаўскай вобласці. Затым, па вяртанні ў Расію, Разумаў, як лічыць абвінавачванне, паспрабаваў завербаваць у узброеныя фарміравання «Правага сектара» двух паліцэйскіх.

У самім «Правам сектары», які ў Расіі прызнаны экстрэмісцкім і дзейнасць якога забароненая, заявілі, што Разумаў ніколі не быў у шэрагах арганізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?