Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны 2 верасня ўхваліла новую ваенную дактрыну, у якой Расійская Федэрацыя вызначаецца праціўнікам Украіны. 

Праект прадстаўлены Пятру Парашэнку для зацвярджэння.

Новая Ваенная дактрына Украіны:

вызначае Расійскую Федэрацыю вайсковым праціўнікам Украіны і ўмовы вызвалення часова акупаваных тэрыторый Украіны;

зыходзіць з высокай верагоднасці буйнамаштабнага прымянення супраць Украіны ваеннай сілы як галоўнай пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны ў ваеннай сферы;

пацвярджае адмову ад палітыкі пазаблокавасці і аднаўленне стратэгічнага курсу на еўраатлантычную інтэграцыю;

вызначае прыкметы ўзнікнення ўзброенага канфлікту ўнутры Украіны, у тым ліку інспіраванага замежнымі дзяржавамі;

улічвае павелічэнне ролі інфармацыйна-псіхалагічных аперацый ды інш.

Ваенная дактрына Украіны грунтуецца на Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Украіны і з'яўляецца базавым дакументам ваеннага планавання.

Праект прайшоў грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем як прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Украіны, так і экспертаў недзяржаўных арганізацый, а таксама замежных дарадцаў, акрэдытаваных пры Офісе НАТА ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?