Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей.
Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.
Праз спякотныя летнія дні дзеці фактычна акупавалі сталічныя фантаны.
Апакаліптычная вуліца - Раманаўская слабада.
Момант ля Прывакзальнай плошчы.
Гарадская мода.
А гэты немалады мужчына прадаваў кнігі з уласнай бібліятэкі ля цэнтральнай кнігарні.
Графічны падземны пераход ля чыгуначнага вакзала.
Цені і графіка Мінска.
У жніўні ў Мінску дождж быў адзін раз. Лужыны высыхалі імгненна.
Каляровы Мінск.
Прывакзальная плошча.
Жанчына загарае ў парку побач з будынкам опернага тэатра.
Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц: Май | Чэрвень | Ліпень





