2 верасня ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбылося пасяджэнне экспертнага клуба «Прафесійна пра актуальнае» на тэму «Самаадчуванне беларускага рубля: пасцельны рэжым ці рэанімацыя?». 

У ім узялі ўдзел Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір, Яраслаў Раманчук, Барыс Жаліба, Леанід Заіка. 

Міхаіл Чыгір, былы прэм'ер-міністр Беларусі: «Што чакае беларускі рубель? Нічога добрага, зыходзячы з таго, што сёння адбываецца ў эканоміцы. Экспарт значна ніжэйшы за імпарт. Гэты дысбаланс адбіваецца найперш на ўстойлівасці, нягледзячы на зніжэнне цаны на газ, нафту — мы менш будзем плаціць. Гэты дысбаланс вядзе да праблемных з'яў у сферы фінансаў. Перадусім адбіваецца на ўстойлівасці нацыянальнай валюты. 

Курс нашай нацыянальнай валюты наблізіцца да канца года да 30 тысяч рублёў за долар». 

Яраслаў Раманчук, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія»: «Рубель будзе жыць, але будзе жыць у стане пастаянных дрыжыкаў, нервовых перагрузак, дэвальвацыі і інфляцыі. Паколькі беларускі рубель не з'яўляецца дагэтуль паўнацэннымі грашыма, а з'яўляецца фанцікам, то з фанцікамі палітыкі паступаюць па-свойму. Таму нічога добрага для беларускага рубля не будзе. 

Дваццаць плюс — гэта наша рэальнасць з адпаведным уплывам на пенсіі, зарплаты. Нават барацьба з імпартам не дапаможа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?