У чацвер у Вільні генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг абвясціў пра адкрыццё шасці невялікіх штабоў у Літве і яшчэ пяці краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, якія закліканы служыць прысутнасці Альянсу для стрымлівання Расіі.

Delfi.lt

Delfi.lt

Камандныя штабы, якія называюць адзінкамі інтэграцыі сіл НАТА ў Балгарыі, Латвіі, Літве, Румыніі і Эстоніі афіцыйна актываваныя ў аўторак. Столтэнберг ў Вільні ў чацвер сказаў, што адкрыццё штабоў з'яўляецца сімвалам салідарнасці НАТА.

«Сцягі НАТА падняліся ў шасці краінах саюзнікаў, увесь альянс робіць вялікі крок да яшчэ большай салідарнасці, ўзмацненню моцы і лепшай падрыхтаванасці», - на цырымоніі сказаў кіраўнік НАТА. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на мерапрыемстве заявіла, што Расія не можа быць партнёрам НАТА.

«Агрэсія Расіі ва Украіне ўяўляе сабой небяспеку для ўсяго еўрапейскага кантынента. Вось чаму агрэсары не могуць быць партнёрамі. Менавіта таму мы вырашылі умацаваць сваю бяспеку», -сказала Грыбаўскайце.

У кожным з шасці штабоў будуць працаваць каля 40 афіцэраў. Гэтыя структуры камандавання НАТА створаны каб лепш падрыхтавацца да прыняцця сіл асабліва хуткага рэагавання НАТА і каардынацыі міжнародных вучэнняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?