Мазырскі стрытрэйсер на сваім «Саабе» небяспечна лавіраваў па гарадскіх вуліцах, чым прыцягнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ.

Калі інспектары паспрабавалі яго спыніць, вулічны гоншчык толькі павялічыў хуткасць. Пераслед доўжыўся каля 10 хвілін. Спрабуючы збегчы стрытрэйсер раз-пораз вылятаў на сустрэчную паласу.

«Кіроўца неаднаразова парушаў правілы абгону і ствараў аварыйную абстаноўку для іншых удзельнікаў дарожнага руху, - распавёў старшы інспектар АДАІ Мазырскага РАУС Дзмітрый Дзяркач. — У працэсе пагоні развіваў хуткасць у гарадской мяжы да 200 кіламетраў у гадзіну. Пераслед доўжыўся каля 10 хвілін».

У дачыненні да кіроўцы склалі 8 адміністрацыйных пратаколаў. Максімальная сума штрафаў, якая яму пагражае, - больш за 15 мільёнаў. Таксама на бліжэйшыя тры гады яго могуць пазбавіць правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?