Тут і ніжэй фота: Юлія Фанчан

Тут і ніжэй фота: Юлія Фанчан

Мінскі фатограф Юлія Фанчан прапанавала ўласны, незвычайны погляд на фальклорную тэму праз прызму (дакладней, аб’ектыў) б’юці-жанру. Фатасэт «Арнамент» быў прадстаўлены ў блогу Noir4Noir.

«Вельмі нечакана і прыемна было тое, што ўсе адзінадушна падтрымалі праект, — распавядае фатограф. — Было шмат станоўчых водгукаў, спадзяюся, што многія возьмуць гэтую ідэю на рэалізацыю і будуць рабіць свае крутыя здымкі-праекты. Час ужо пачынаць любіць сваю краіну і культуру».

Стылізацыя, нанесаная проста на твары мадэлей, мае беларускія арнаменты «Лапа на шаснаццаць растоў», «Васьмірог», «Знак веснавой пахаты, адмыкання зямлі, замужжа, жаночай красы», «Квітнеючы крыж» і іншыя.

Як пішуць у блогу, да арнаментаў на адзенні мы ўжо звыклі, і калі для адных аўтараў яны сталі сезоннай забавай, то для іншых — аб’ектам, вартым дасціпнага вывучэння. «Не думаю, што тут варта пералічваць брэнды/калекцыі — моцныя працы «адчуваюцца скурай», — піша аўтар.

Але б’юці-жанр «больш адкрыты для нефармальных крокаў» і, як паказала работа Фанчан, дазволіў паглядзець на фалклорную тэму інакш.

Глядзіце таксама: Айчына на скуры. Фотагісторыя ад Сяргея Гудзіліна

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?