Кіраўнік Сбербанка Расіі Герман Грэф чакае нестабільнага курсу рубля ў бліжэйшыя гады. Пра гэта ён заявіў на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку.

«Што тычыцца рубля, то ён, таксама як і ўся макраэканамічная сітуацыя, будзе вельмі валацільны ўсе наступныя гады. Трэба да гэтага рыхтавацца. Якой будзе дынаміка рубля, я не бяруся прадказваць. На жаль, у нашай краіне шмат што залежыць ад цэнаў на сыравіну», — адзначыў ён.

На думку кіраўніка Сбербанка, цана нафта будзе трымацца на ўзроўні 50-60 даляраў за бараль маркі Brent.

Грэф адзначыў, што не бачыць падстаў для ўзнікнення панікі на валютным рынку, бо вялікіх аб'ёмаў канвертацыі валюты, па ягоных словах, не назіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?