Фота БелТА.

У планы французскага акцёра Жэрара Дэпард’ё не ўваходзіць атрыманне беларускага грамадзянства, паведамляе «Русская служба новостей» са спасылкай на прадстаўніка акцёра Арно Фрыле.

«У яго расійскае грамадзянства, французскае грамадзянства — і так усё добра. Беларусь — іншая краіна, і тут ён знаходзіцца у сувязі з працай. Тут у нас шмат праектаў, зараз мы здымаем вялікі тэлесерыял, а потым будзем здымаць кіно ў Расіі», — сказаў Фрыле.

Раней Жэрар Дэпард’ё ў інтэрв'ю часопісу Le Figaro TV Magazine прызнаўся, што хоча прадаць ўсю маёмасць у Францыі і ў перспектыве збіраецца пажыць у Беларусі. «Цяпер я жыву ў Італіі. Але ў хуткім часе я буду жыць у Беларусі. Гэта вельмі прыгожая краіна», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна