Паліцыя Даніі ў панядзелак увечары закрыла рух па трасе, па якой мігранты пешшу ідуць у Швецыю.

Пра гэта паведамляе выданне The Local.

«Гэта было зроблена для бяспекі людзей, якія ідуць ўздоўж аўтамагістралі», — заявілі ў паліцыі.

Пры гэтым быў перакрыты ўчастак даўжынёй 30 км на трасе, якая вядзе ў Капенгаген.

Каля 150 мігрантаў у панядзелак пешшу ішлі ў Швецыю праз тэрыторыю Даніі.

Пры гэтым многія з іх былі знясіленыя і пагадзіліся спыніцца і зарэгістравацца ў дацкіх прытулках для бежанцаў.

Як паведаміў учора прэм'ер-міністр Даніі Ларс Лёке Расмусен, цягам сутак у Данію прыйшлі 400 мігрантаў, аднак ужо праз некалькі гадзін іх колькасць падвоілася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна