Як заявіў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч, рашэнне ў дачыненні да Алеся Міхалевіча будзе прымацца ў адпаведнасці з дзеючым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Паводле яго слоў, цяпер у вытворчасці ўпраўлення СК па Мінску знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да Міхалевіча па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады).

Яе расследаванне было прыпынена ў адпаведнасці з п. 2 ч. 1 арт. 246 КПК па прычыне таго, што фігурант збег ад органа крымінальнага пераследу.

Нагадаем, у аўторак, 8 верасня, экс-кандыдат у прэзідэнты быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы, «як асоба, якая знаходзіцца ў вышуку» і перададзены памежнікамі супрацоўнікам міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?