Люк і яго брат пасля адной з аперацый. Тут і ніжэй фота сям’і Рэйнбатаў

Люк і яго брат пасля адной з аперацый. Тут і ніжэй фота сям’і Рэйнбатаў

Люк Рэйнбат, 24-гадовы мужчына з Куінслэнда (Аўстралія) ў 2011 годзе атрымаў моцную траўму галавы — яму казалі, што ён ніколі больш не здолее хадзіць ці размаўляць. Яго літаральна вярнулі з мёртвых, але яму зноў патрэбная дапамога, распавядае аўстралійскі The Chronicle.

Пасля 14 месяцаў у шпіталі, частку якіх ён правёў без паловы чэрапа, былы сантэхнік Люк вярнуўся дамоў, дзе зноў вучыцца чытаць і пісаць. На шчасце, да яго вярнулася здольнасць хадзіць і размаўляць. Але ў яго галаве застаўся прыбор, які можа забіць яго ў любы момант.

Чатыры гады таму Люк гасціў у сябра, невядомым чынам ударыўся галавой і страціў прытомнасць. Як гэта адбылося, ён не памятае. Лекары не адразу зразумелі, наколькі ўсё сур’ёзна.

У шпіталі ён правёў 19 дзён пад інтэнсіўнай тэрапіяй, перажыў інсульт. Дактарам прыйшлося выдаліць частку чэрапа памерам з далонь, каб знізіць ціск на мозг. Ён пайшоў на папраўку, калі частку чэрапа замянілі на тытанавую сетку.

Люк і яго дзяўчына Стэйсі за некалькі месяцаў да катастрофы…

Люк і яго дзяўчына Стэйсі за некалькі месяцаў да катастрофы…

…і за некалькі месяцаў да смерці Стэйсі

…і за некалькі месяцаў да смерці Стэйсі

Ды яго папраўцы шкодзіла іншая катастрофа: у 2014-м ад хваробы сэрца памерла яго дзяўчына Стэйсі. Нягледзячы на ўсё, Люк зноў навучыўся хадзіць і размаўляць, вучыцца зноў чытаць і пісаць.

Нядаўна высветлілася, што Люку зноў пагражае небяспека. Дактары ўставілі ў крытычна важную вену ў яго галаве фільтр, каб пазбегнуць утварэння згусткаў крыві. Але фільтр зрушыўся ў небяспечную пазіцыю ды можа зламацца ў любы момант — як кажуць родзічы Люка, ён жыве з гранатай у галаве.

Люк цяпер. Ён можа хадзіць і размаўляць, спрабуе вярнуцца да нармальнага жыцця

Люк цяпер. Ён можа хадзіць і размаўляць, спрабуе вярнуцца да нармальнага жыцця

Прыбраць фільтр можна, але вельмі складана — такую аперацыю на сёння праводзяць толькі ў шпіталі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША), яна каштуе 130 тысяч даляраў. Аперацыя ўжо прызначаная на 21 верасня, але пакуль у родзічаў Люка атрымалася сабраць толькі каля 40 тысяч, піша Daily Mail. Ахвяраваць грошы можна праз GoFundMe і створаную Стэйсі арганізацыю Smiles of Strenght, падрабязна прачытаць гісторыю Люка можна ў Facebook-суполцы «Stand for brother Luke».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?