Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ўначы ў адной з забаўляльных устаноў горада.

«Малады чалавек адпачываў з кампаніяй. Яны добра выпілі і ў хлопца закіпела кроў. Паводле слоў ахоўнікаў ўстановы, хлопец стаў паводзіць сябе нахабна, з выклікам, парушаў парадак, чапляўся да танцоркі. Ахоўнікі клуба спрабавалі супакоіць чалавека, аднак той не хацеў падпарадкоўвацца патрабаванням і адбылася бойка. Наведвальнік ударыў у твар ахоўніка. Гэты фактар і прывёў да сумных наступстваў», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку хлопец апынуўся ля выхаду з клуба на зямлі без прытомнасці. Як зафіксавалі медэксперты пацярпеламу прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, страсення мозгу, закрытага пералому скроневай косткі, кровападцёку і драпін на галаве, тупой траўмы левага вока сярэдняй ступені і іншыя пашкоджанні.

У дачыненні да ахоўнікаў забаўляльнай ўстановы распачата крымінальная справа па артыкуле 147 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь — «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання». Раней ні адзін з ахоўнікаў клуба да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна