Аляксандр Лукашэнка мае намер дэталёва вывучыць сітуацыю з цэнамі на спажывецкім рынку. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаўра.

Павел Калаўр праінфармаваў, што за сем месяцаў цэны ў Беларусі выраслі на 7,5%, чакаецца, што за студзень-жнівень прырост складзе не больш за 7,9%. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перш за ўсё яго хвалюе цэнаўтварэнне на тавары штодзённага попыту. «Менш мяне — няхай гэта непапулярна — хвалююць тыя людзі, якія па тры, па пяць тэлевізараў куплялі або купляюць, аўтамабілі могуць сабе купіць», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб дадзеным ім ураду даручэнні ўважліва адсочваць цэны на спажывецкім рынку, «каб мы неяк маглі і адміністрацыйна ўздзейнічаць на інфляцыю», але пры гэтым не перабіраючы, каб не атрымаць дэфіцыт тавараў.

У бліжэйшы час кіраўніку дзяржавы будзе паведамлена аб сітуацыі з цэнамі на спажывецкім рынку. Аляксандр Лукашэнка мае намер дэталёва азнаёміцца са станам спраў — аж да раскладу па асобных таварах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?