Прынамсі 7962 чалавекі загінулі ў ходзе канфлікту на ўсходзе Украіны, яшчэ 17 811 чалавек атрымалі раненні, гаворыцца ў новым дакладзе назіральнікаў ААН у краіне.
Даклад ахоплівае перыяд з сярэдзіны красавіка 2014 г. па цяперашні час.
Як адзначаюць назіральнікі ААН, рэальная колькасць загінулых і пацярпелых можа апынуцца значна вышэй.
Таксама ў дакладзе паведамляецца, што колькасць забітых і параненых сярод цывільнага насельніцтва за тры апошнія месяцы перавышае колькасць загінулых і пацярпелых за папярэднія тры месяцы. Так, з 16 мая па 15 жніўня было забіта 105 чалавек і 308 паранена, а за папярэднія тры месяцы загінулі 60 чалавек і 102 атрымалі раненні.
Паводле назіральнікаў, становішча цывільнага насельніцтва пагаршаецца.





