Ва ўрадзе Украіны назвалі прапагандысцкай заяву Следчага камітэта Расіі, згодна з якім прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк ваяваў у Чачні на баку баевікоў.
Пра гэта напісала ў фэйсбуку ў аўторак прэс-сакратар прэм'ер-міністра Вольга Лапо.
kommersant.ru
«Мы раім расійскаму рэжыму правесці псіхіятрычную экспертызу кіраўніка Следчага камітэта Бастрыкіна», — адзначыла яна.
Лапо нагадала, што кіраўнік СК «цынічна асудзіў Надзею Саўчанка, Алега Сянцова ды іншых украінскіх патрыётаў».
Раней у аўторак кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін заявіў, што ў ведамства ёсць звесткі пра ўдзел Арсенія Яцанюка ў першай чачэнскай вайне ў 1994-1995 гадах, што ён удзельнічаў у баях за Грозны на баку баевікоў, а таксама прымаў удзел у катаваннях і расстрэлах расійскіх салдат.





