Улады Балгарыі гатовыя дазволіць расійскім самалётам выкарыстоўваць яе паветраную прастору пры дастаўцы гуманітарных грузаў у Сірыю, калі Расія дазволіць правяраць гэтыя грузы, заяўляе МЗС Балгарыі.

«Калі нашы расійскія калегі згодныя на правядзенне праверак у балгарскім аэрапорце, то мы дамо такі дазвол», — заявіў кіраўнік ведамства Даніэл Мітаў.

Як растлумачыў міністр, рашэнні Рады ЕС, прынятыя ў 2011 і 2012 гадах, даюць права на забарону правозу праз тэрыторыю краіны пэўных тыпаў грузаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?