Лідар Беларускай патрыятычнай партыі і ўдзельнік сёлетняй прэзідэнцкая кампаніі Мікалай Улаховіч у 1990-х за свае грошы выдаваў газету «Личность».
У асноўным газета пісала пра змову яўрэяў, амерыканцаў і еўрапейцаў супраць стабільнасці ў Беларусі, а таксама пра секты, да якіх былі прылічаныя пратэстанты.
БелаПАН.
Газета выходзіла нерэгулярна з 1996 па 2000 год, наклад увесь час падаў —ад 10 да 2,5 тысячы асобнікаў.
Прапануем для азнаямлення некалькі цытат з газеты, якую выдаваў Мікалай Улаховіч.
«Не сакрэт, што менавіта буйны яўрэйскі капітал фінансаваў пабудову канцлагераў для яўрэяў у гітлераўскай Германіі. Ні адзін з багатых яўрэяў у Германіі не пацярпеў! Затое простых, а значыць, бескарысных яўрэяў інтэрнавалі і змяшчалі ў канцлагеры і гета, каб багатыя яўрэі, задаволіўшы «сусветны плач», запатрабавалі ва ўсяго свету кампенсацыю (тэрыторыю для пражывання) як «найбольш пацярпелыя» ад Гітлера … Сіяністы выкарыстоўвалі фашызм у сваіх карыслівых мэтах».
«Іўдаізм і вытворнае ад яго — сіянізм, закліканы раскладаць і падрываць нашы рускія нацыянальныя асновы, нашу рускую нацыянальную традыцыю, закліканы замяніць нашы рускія ідэалы на фантомы: «агульначалавечыя каштоўнасці», «дэмакратыя», «правы чалавека», — з інтэрв'ю з кіраўніком РНЕ ў Беларусі Глебам Самойлавым.
naviny.by
Пра Марка Шагала: «Ён прадстаўнік «хасідаў», сектанцкай плыні іўдаізму, вельмі варожай праваслаўю».
У 1999 годзе выданне атрымала афіцыйнае папярэджанне за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Зрэшты, нават пасля гэтага інфармацыйная палітыка газеты асабліва не змянілася, хоць прозвішча Улаховіча знікла са спісу заснавальнікаў.





